Важная сустрэча
У рамках адзінага дня бяспекі дарожнага руху адбылася сустрэча выхаванцаў старшай групы са старэйшым інспектарам ІСН АУС Зэльвенскага райвыканкама. Мэтай дадзенага візіту стала замацаванне ведаў дзяцей аб правілах паводзін побач з праезжай часткай, аб правілах пераходу праз дарогу, аб прызначэнні флікера і тлумачэнне розных сітуацый, якія ўзнікаюць у паўсядзённым жыцці. Пачынаючы з ранняга дзяцінства, дзіця павінна атрымаць асновы дарожнай культуры. Усё, што засвоіць дзіця ў дашкольным узросце, трывала застанецца ў яго ў памяці. З першых дзён знаходжання дзіцяці ў дзіцячым садзе, мы, педагогі, стараемся арганізаваць яго выхаванне і навучанне так, каб да моманту пераходу з дзіцячага садка ў школу ён лёгка арыентаваўся ў найбліжэйшым асяроддзі, умеў назіраць і правільна ацэньваць дарожныя сітуацыі, валодаў навыкамі бяспечнага руху. Навучанне дзяцей бяспецы дарожнага руху адна з асноўных задач дарослых.


