Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Патрыятычнае выхаванне

Дата: 16 ноября 2023 в 16:24, Обновлено 16 ноября 2023 в 17:18

Перыяд дашкольнага дзяцінства – па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, бо менавіта дзецям дашкольнага ўзросту ўласцівыя эмацыйная добразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, бязмерны давер дарослым, жаданне паўтараць іх дзеянні. Будучыня роднай Беларусі залежыць ад падрастаючага пакалення: яго каштоўнасных арыенціраў, мыслення і паводзін. Адмысловае значэнне ў выхаванні дзяцей надаецца выхаванню пачуцця патрыятызму, асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе пачуццё асабістай адказнасці за лёс Радзімы. Любоў да яе фарміруецца паступова ў працэсе назапашвання ведаў аб грамадскім жыцці, працы людзей на карысць дзяржавы, прыродзе, народных традыцыях.

Дзяржаўныя святы  Рэспублікі Беларусь


Дзяржаўныя святы - гэта святы, устаноўленыя ў Рэспубліцы Беларусь у азнаменаванне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь, якія аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства. У Рэспубліцы Беларусь адзначаюцца наступныя дзяржаўныя святы: · Дзень Канстытуцыі - 15 сакавіка; · Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - 2 красавіка; · Дзень Перамогі - 9 мая; · Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь - другую нядзелю мая; · Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) — 3 ліпеня.

Як выхаваць маленькага патрыёта?

Кансультацыя  для  бацькоў "Мова  продкаў  і  нашчадкаў"

Як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна

Роля сям'і ў выхаванні патрыятычных пачуццяў у дзяцей дашкольнага ўзросту

Парады  бацькам  па  патрыятычнаму  выхаванню  дашкольнікаў

Гуляем  усёй  сям'ёй

Як  пачаць  размаўляць  па-беларуску?

Далучам дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры

Пагаворкі пра Радзіму 

У родным лесе і куст родны
У сваёй хаце і вуглы дапамагаюць
Ад душы працуеш – Радзіму мацуеш
Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы
Радзіма — маці, умей за яе пастаяці
Чалавек без радзімы, што салавей без песні
Хто радзіме здраджвае, тым народ пагарджае
Кожнаму свой куток мiлы
У сваiм краю, як у раю
Дарагая тая хатка, дзе мяне радзiла матка
Мiлы той куток, дзе рэзаны пупок
Дзе мацi нарадзiла, там i радзiма
Чужбiна не грэець
Чужая старана тугою арана, слёзкамi засявана
Чужая старана -- цёмны лес
Чужбiна не родная матка: хлеба не дасць
Родная зямля -- мацi,чужая старонка -- мачаха
Iдзi ў родны край, там i пад елкаю рай
Усякаму мiла свая старана
Што край -- то абычай, што старана -- то навiна
На чужой старане i вясна не красна

Беларускія святы: Каляды

  Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно менш звязана з сельскагаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету. Першы дзень калядаў – дзень, у які даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння, звычайна прыходзіўся на 23-24 снежня па сучасным стылі, лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. У адрозненні ад сельскагаспадарчага новага года, каторы з’яўляўся пачаткам працы ў полі, на каляды "нараджалася новае сонца", час "паварочваўся на вясну". Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, каторая ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагаюць, гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную скуру, яно вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе "сталее", з кожным днём набіраючы сіл да вясны. Само слова "каляды" мае паходжанне ад лацінскага calendae, "календы" - назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і "каляндар"), а так сама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола.

Да каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі, рабілі, калі быў патрэбны, рамонт усіх гаспадарчых будынкаў на падвор’і. Да калядаў стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца ў лазні. Новы год і новае сонца непрыгожа сустракаць, калі непарадак у гаспадарцы ці ў душы. Вось і зараз стараюцца людзі да новага года дарабіць пачатыя справы, разлічыцца з пазыкамі, прыбраць жыллё. А вось замест звычайнай у нашые часы навагодняй яліны асноўным упрыгожаннем хаты таго часу быў сноп збожжа, які уносілі у хату ў першы дзень каляд і трымалі там да апошняга. Замест снапа магла быць і саламяная лялька, якая ўяўляла сабой нованароджаны год. Каляды – свята вясёлае. Асаблівы святочны настрой стварала, мабыць, і тое, што да пачатку работ у полі – самы цяжкі час для нашых продкаў – было яшчэ далёка. Нават больш – на каляды нельга было рабіць ніякую працу, ані ткаць, праць, рыхтаваць дровы – можна было толькі весяліцца, каб падтрымаць сілы святла сваім настроем ды задорам.

Працягваліся каляды прыкладна 2 тыдні, да Велесава дня, які прыходзіўся на 6-7 студзеня па сучасным стылі. Асаблівае месца ў святкаванні каляд адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам. Стол, вядома, павінен быць багатым, каб наступным годам мець добры ўраджай і здароўе дзеля людзей і жывёл. Пад абрус на стол клалі сена, каторае пасля вячэры скормлівалі каровам, што павінна было зберагчы іх ад ваўкоў і паспрыяць павелічэнню надоеў малака. У кожнай, нават самай беднай, хаце на каляды даставалі з схованак мяса ды каўбасы, сала, арэхі, яблыкі, мёд. Ад галоўнай стравы калядаў – куцці (ячневая каша з дабаўленнем мёду, арэхаў, шкварак) – узялі назву тры абавязковыя святочныя вячэры. У першы дзень ладзілася "посная куцця" - на стале былі стравы з рыбы, гародніны, грыбоў, сушанай садавіны, мёду, і, канечне, тая самая ячневая каша-куцця з мёдам. Варылі яе таксама незвычайна, а другой гадзіне ночы старэйшая жанчына ў сям’і ішла ў свіран за зернем, а старэйшы мужчына – па ваду. Ваду і зерне нельга было чапаць да таго моманту, як будзе гатова печка. Нарыхтаванай такім чынам куцці надавалася асаблівае магічнае значэнне, яна павінна была надаваць усім здароўя, моцы, удачы.  Пачынаў вячэру, як звычайна, гаспадар, акрамя таго за стол так ці інакш запрашаліся ўсе продкі. Рэшткі куцці падкідвалі пад столь, каб ячмень наступным годам урадзіў высокі. Пасля гэтага крупы скормлівалі хатнім птушкам. На асобнай талерачцы была і каша дзеля Зюзі, зімовага бога, каб улагодзіць яго, бо маразы ў перыяд каляд былі, бадай, самымі моцнымі за ўсю зіму. Гэты даволі распаўсюджаны звычай захаваўся ў некаторых краінах і па сённяшні дзень - традыцыя ставіць на новы год за акно талерачкі з зернем.

Другая куцця, тоўстая, багатая, шчодрая – ладзілася праз тыдзень, па часу супадала з сучасным новым годам. Як вынікае з назвы, у гэты вечар на стале былі стравы з мяса разнастайных гатункаў – варанага, смажанага, печанага, каўбасы, вяндліны, куцця са шкваркамі. Трэцяя куцця прыходзілася на канец святочнага тыдня, Велесаў дзень, звычайна 6 студзеня па сучасным стылі і называлася “вадзяная”. Магчыма, такую назву яна атрымала пазней, ужо ў хрысціянскія часы, таму што супадала з царкоўным святам вадохрышча. Але есць верагоднасць, што за два тыдні святкавання ды набівання страўнікаў, запасы значна памяншаліся і каша на вадзе – бадай, адзінае, чым можна было частаваць гасцей пад канец каляд.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.