Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб'яднанні па інтарэсах

Дата: 10 января 2023 в 13:25, Обновлено 3 октября 2023 в 09:19

  У дзяржаўнай  установе  адукацыі "Дзіцячы  сад №4  г.п. Зэльва"  ў 2023/2024 навучальным годзе функцыяніруе аб'яднанне па інтарэсах на базавым узроўні для дзяцей 4 - 6  гадоў  "Творчая  майстэрня" (мастацкі профіль) на платнай аснове. Кошт 1 занятку - 2 р 50 к. Заняткі  праводзяцца спецыялістамі 1 раз на тыдзень.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва – гэта асаблівы свет мастацкай творчасці, бясконца разнастайная вобласць мастацкіх прадметаў, якiя ствараюцца на працягу шматвяковай гісторыі развіцця чалавечай цывілізацыі. Гэта галіна народнай творчасці, якая ўключае выраб па-мастацку аформленых прылад працы, хатняга начыння, бытавога абсталявання, транспартных сродкаў, посуду і інш. Гарманічна спалучае утылітарныя, практычныя функцыі вырабаў з дэкаратыўнымі, мастацкімі задачамі, што дасягаецца ўмелым выкарыстаннем дэкаратыўных магчымасцей матэрыялу, прастатой кампазіцыі, яснасцю мастацкай мовы. Менавіта таму выпрацоўка ў навучэнцаў здольнасці адчуваць і разумець эстэтычныя пачаткі дэкаратыўнага мастацтва, усведамляць адзінства функцыянальнага і эстэтычнага значэння рэчаў, важныя для фарміравання культуры побыту нашага жыцця, культуры працы, культуры чалавечых адносін.

     Заняткі дэкаратыўна-прыкладной творчасцю выхоўваюць імкненне і запатрабаванне ў творчай аддачы атрыманых ведаў і ўменняў. Яны развіваюць уседлівасць, настойлівасць у дасягненні мэты, фантазію, вучаць вобразнаму ўспрыманню навакольнага свету. Праграма мае сацыяльна-педагагічную накіраванасць і арыентавана на развіццё асобы навучэнцаў дашкольнага ўзросту, фарміраванне і развіццё іх творчых здольнасцей. Такім чынам, заняткі ў аб’яднанні па інтарэсах “Творчая  майстэрня” дазволяць навучэнцам з карысцю правесці свой час, адкрыць сябе найбольш поўна, створаць умовы для дынамікі творчага росту.

     Заняткі  ў аб'яднанні  па  інтарэсах  праводзяцца  згодна  праграмы  аб’яднання па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной  творчасці “Творчая  майстэрня” распрацаванай ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі  і  тыпавой праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага профілю, зацверджанай Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 06.09.2017 г. №123.

                                                                                                                          ЗАЦВЯРДЖАЮ

                                                                                                                          загадчык  дзіцячага  сада №4  г.п. Зэльва

                                                                                                                          _______________Шышлоўская А.Ф.

                                                                             

ГРАФІК

правядзення аб'яднанняў па інтарэсах 

ў ДУА “Дзіцячы  сад №4 г.п.Зэльва” 

у  2023/2024 н.г.

Узроставая  група

Дні  працы

Час  працы

Кіраўнік

Сярэдні  ўзрост

Аўторак

15.10 – 15.30

1  подгруппа

15.40 – 16.00

          2  подгруппа

15.10 – 15.30

3  подгруппа

Бычак А.К.

Пятніца

Старшы  узрост

Панядзелак

15.10 – 15.35

1  подгруппа

15.45 – 16.10

2  подгруппа

15.20 – 15.45

3  подгруппа

Леванеўская М.В.

Серада

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.