Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Сучасныя падыходы да стварэння камунікатыўнага беларускамоўнага асяроддзя пры рэалізацыі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі"

Дата: 23 апреля 2019 в 16:12, Обновлено 23 апреля 2019 в 16:20
346 просмотров

На базе ўстановы дашкольнай адукацыі прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб'яднання загадчыкаў, намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі, намеснікаў дырэктараў вучэбна-педагагічных комплексаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
У тэарэтычнай частцы абмяркоўваліся пытанні асаблівасці пабудовы працэсу засваення блізкароднаснай мовы дзецьмі дашкольнага ўзросту; фарміравання прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў па далучэнню выхаванцаў да беларускай мовы і беларускай культуры; эфектыўных форм і метадаў супрацоўніцтва ўстановы дашкольнай адукацыі і сям'і па далучэнню дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы і нацыянальнай культуры.
У практычнай частцы ўдзельнікі наведалі занятак па адукацыйнай вобласці "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін" у старэйшай групе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.