“Фарміраванне ўяўленняў аб культуры харчавання і асабістай гігіены выхаванцаў пры арганізацыі прыёму ежы”
26 кастрычніка ва ўстанове адукацыі для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі прайшоў семінар-практыкум на тэму “Фарміраванне ўяўленняў аб культуры харчавання і асабістай гігіены выхаванцаў пры арганізацыі прыёму ежы” на якім разглядаліся пытанні арганізацыі харчавання, культура харчавання, сервіроўкі стала. Разгледзелі метады і формы арганізацыі работы з дзецьмі па фарміраванні культуры харчавання . Семінар дапамог больш выразна скаардынаваць працу па арганізацыі харчавання на групах. У час семінара-практыкума для педагогаў была арганізавана выстава дыдактычнага і метадычнага матэрыялу па тэме.