"Пакормім куранят"
20 лістапада 2014 года на базе дашкольнай установы адбылося паседжанне раённага метадычнага аб'яднання выхавальнікаў груп ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту ўстаноў дашкольнай адукацыі на тэму "Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў групах ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту". На МА абмяркоўваліся такія пытанні як "Дыдактычныя прынцыпы і формы навучання дзяцей ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту на сучасным этапе", "Патрабаванні да планавання адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі", "Прыкладная структура плана адукацыйнага працэсу ў групах ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту", "Прыкладнае планаванне відаў дзіцячай дзейнасці ў групах ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту", "Задачы, рашаемыя пры арганізацыі розных відаў дзейнасці ў групах ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту". Удзельнікі наведалі занятак у першай малодшай групе па адукацыйнай вобласці "Мастацтва" (маляванне) "Пакормім куранят".