Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. На працягу дня з выхаванцамі ўсіх узроставых груп былі арганізаваны разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаные гэтай даце. У групах былі арганізаваны выставы дзіцячых кніг "Шануем родную мову". З выхаванцамі праведзены гутаркі аб Міжнародным дні роднай мовы, арганізаваны дыдактычныя , тэатралізаваныя і рухомыя гульні. Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята роднай мовы. У сярэдняй, старшай і спецыяльнай групе для дзяцей з ЦПМ быў арганізаваны час маленькага паэта "Не змоўкне слова песняра!", па творчасці Я.Купалы і Я Коласа. Удзльнікі і пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.