"Турнір здаравякоў"
У нашым дзіцячым садзе прайшла выдатная спартовая забава для дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзроста "Турнір здаравякоў". Мэтай мерапрыемства з'яўлялася ўмацаванне фізічнага здароўя выхаванцаў дзіцячага сада, а таксама ўдасканаленне навыкаў і ўменняў узаемадзейнічаць адзін з адным. На працягу забавы адбывалася змена аднаго віду дзейнасці іншым: эстафеты, рухомыя гульні, музычныя паўзы. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.