Тыдзень роднай мовы
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Родная мова шмат не патрабуе. Хоць адзін дзень або некалькі хвілін паразмаўляйце на ёй, адчуйце асалоду ад родных слоў…
З 19 па 23 верасня 2022 года у Рэспубліцы Беларусь пройдзе Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!». З мэтай папулярызацыі роднай мовы, выхавання нацыянальнай самасвядомасці, любові да беларускай мовы ва ўстанове адукацыі таксама запланаваны шэраг мерапремстваў.
Выстава дзіцячай літаратуры на беларускай мове
“Сэрцам роднага слова краніся”
Тэатралізацыя беларускай народнай казкі
"Коцік, пеўнік і лісічка"
Выстава дзіцячых малюнкаў
«Беларускія ўзоры»