Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Наведванне дзіцячай бібліятэкі"

Дата: 13 сентября 2022 в 19:43
56 просмотров

Кожнае дзіця з дзяцінства ведае: "Кніга - сябар чалавека". З самага ранняга дзяцінства бацькі, выхавальнкі чытаюць дзецям кнігі. З мэтай пашырэння ведаў дашкольнікаў аб кнігах, выхаванцы нашай дашкольнай установы наведалі Зэльвенскую раённую бібліятэку.
Рыхтавацца да гэтага пачалі загадзя. Правялі цыкл гутарак: “Дзе жывуць кнігі? », «Як паводзіць сябе ў бібліятэцы», «Як правільна абыходзіцца з кнігай», разгледзелі з дзецьмі сітуацыю: «Што трэба зрабіць, калі кніга «захварэла», чыталі вершы, загадкі, апавяданні пра кнігі, а таксама ў кніжным кутку знаёміліся з навінкамі.
Рабяты з задавальненнем спяшаліся ў бібліятэку.
Работнікі бібліятэкі сардэчна сустрэлі хлопчыкаў і дзяўчынак і прапанавалі здзейсніць займальнае падарожжа ў свет кніг. Дашкаляты з вялікай цікавасцю слухалі апавяданне бібліятэкара. Яна пазнаёміла дзяцей з калекцыяй кніг, часопісаў, расказала пра правільнае абыходжанне з кнігамі, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе на абанеменце і ў чытальнай зале. Дзеці з вялікім захапленнем, а хто і затаіўшы дыханне, глядзелі на мноства кніг у прыгожых вокладках, на выдатна аформленых паліцах. Такой колькасці кніг дзеці яшчэ ніколі не бачылі. Усім вельмі спадабалася наведванне бібліятэкі. Вельмі важна далучаць дзяцей да кніжнай культуры, выхоўваць дапытлівага, граматнага чалавека.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.