Свята дзяцінства
1 чэрвеня - Міжнародны дзень аховы дзяцей. Гэты дзень — не толькі вясёлае свята з падарункамі і сюрпрызамі, якое дарослыя ладзяць для дзяцей, але і нагода нагадаць грамадству аб неабходнасці захавання і павагі правоў дзіцяці. Ад нас, дарослых, залежыць, якімі грамадзянамі стануць нашыя дзеці, таму мы павінны зрабіць усё магчымае, каб нашыя дзеці былі здаровымі і шчаслівымі! З самай раніцы ў дзіцячым садку гучала вясёлая музыка, якая запрашала рабят на свята. Свята пачалося з праслухоўвання дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Вясёлыя гульні і эстафеты, Нязнайка і Весялінка зрабілі свята яркім, пазітыўным і незабыўным.