Спартыўная вясна
У старшай групе прайшла спартыўная забава "спартыўная вясна" пад кіраўніцтвам кіраўніка фізічнага выхавання Мачок Г.П. Дзеці паказалі выдатныя вынікі ў эстафетах, праявілі сілу, спрыт і кемлівасць.
Рухомыя гульні з элементамі спаборніцтва больш за іншыя формы арганізацыі рухальнай дзейнасці спрыяюць эфектыўнаму ўмацаванню і развіццю эмацыйных адносін паміж дзецьмі, гарманічнаму фізічнаму развіццю дзіцяці, выхаванню найважнейшых валявых і маральных якасцяў.