"Здароўе дзяцей у нашых руках"
31.01.2022 года ва ўстанове адукацыі прайшоў агульнасадавы бацькоўскі сход на тэму "Здароўе дзяцей у нашых руках". Улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, сход праходзіў у дыстанцыйнай форме. На парадку дня разглядаліся пытанні аб вядзенні здаровага ладу жыцця ў сям'і, аб гартаванні і прафілактыцы ВРВІ і грыпу. Акрамя таго, разглядалася пытанне прафілактыкі траўматызму дзяцей ад знешніх прычын. Праблема бяспекі дзяцей сёння з'яўляецца адной з самых сур'ёзных і актуальных, бо небяспека падпільноўвае нашых дзяцей усюды: на дарозе, у двары, у пад'ездзе дома, ды і ў любым месцы, дзе можа знаходзіцца дзіця. З інфармацыйнымі матэрыяламі бацькоўскага сходу можна азнаёміцца на сайце ўстановы дашкольнай адукацыі