"Птушкі - нашы сябры"
У сярэдняй групе прайшоў тэматычны тыдзень "Птушкі - нашы сябры". Птушкі з'яўляюцца важнай часткай нашай прыроды. Яны кантралююць колькасць шкодных грызуноў і насякомых, нападнікаў на культурныя расліны, пераносяць пылок і распаўсюджваюць насенне на далёкія адлегласці. І гэта далёка не ўсе заслугі нашых птушак.
За гэты тыдзень дзеці даведаліся шмат цікавага пра тое, якія птушкі сябры жывуць побач з намі, а якія вяртаюцца вясной з цёплых краёў. Былі праведзены экалагічныя гутаркі: "Як дапамагчы птушкам?", "Хто чым спявае?", выхавальнікі групы расказалі дзецям пра зімуючых, пералётных птушак, які разнастайны знешні выгляд птушак і колькі ў іх агульнага. Аб карысці птушак для прыроды і чалавека, пра іх клопат. Цікавай стала для дзяцей гульня, у якой яны ператвараліся ў птушак. На ўчастку дзеці вывесілі кармушкі і пачаставалі пярнатых гасцей смачнымі прысмакамі. Атрыманыя веды дзеці замацавалі на занятках па маляванню і аплікацыі.