«Пачынаем новы 2021/2022 навучальны год»
15 кастрычніка 2021 года ва ўстанове адукацыі ў дыстанцыйнай форме прайшоў агульнасадавы бацькоўскі сход "Пачынаем новы 2021/2022 навучальны год". Разглядаліся пытанні прафілактыкі распаўсюджвання новай каронавірусной інфекцыі COVID 19; аналіз працы ўстановы адукацыі за 2020/2021 навучальны год і азнаямленне з гадавымі задачамі на новы 2021/2022 навучальны год, асноўныя напрамкі развіцця; арганізацыі бяспекі жыццядзейнасці выхаванцаў установы дашкольнай адукацыі, правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні траўматызму; вынікі работы за летні аздараўленчы перыяд 2021 года.