Міжнародны дзень роднай мовы
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Лютаўская дата была абрана як даніна памяці падзеям 1952 года, калі ў сталіцы Бангладэш ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты – удзельнікі дэманстрацыі ў абарону роднай мовы. Студэнты патрабавалі прызнаць мову бенгалі адной з дзяржаўных моў краіны. У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету. Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй. На сёняшні дзень у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але, па данных ЮНЕСКА, у бліжэйшы час прыкладна палова з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў. Паводле праведзеных даследаванняў кожныя два тыдні знікае адна мова, забіраючы з сабой непаўторную культурную спадчыну.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі з прайшоў шэраг мерапрыемстваў прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы. З выхаванцамі праведзена "Беларуская гадзіна", хвілінка-загадак "У дзеда Антося ўсё з загадак пачалося", літаратурная віктарына "Па старонках роднай мовы". Выхаванцы наведаліся ў "Беларускі пакой". Для выхаванцаў і бацькоў была арганізавана выстава "Размаўляем і чытаем па-беларуску". Дзеці чыталі вершы, спявалі песні і танцавалі выключна пад народную музыку. Мерапрыемствы садзейнічалі папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы сярод выхаванцаў; развіццю цікавасці, выхаванню любові і павагі да роднай мовы. Правядзенне мерапрыемстваў дало магчымасць яшчэ раз напомніць дзецям пра тое, што мы - беларусы, а нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская. Наша мова - вялікае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне.
ВЫВУЧАЕМ
БЕЛАРУСКУЮ МОВУ РАЗАМ
ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Наша ўстанова з’яўляецца беларускамоўнай, і мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей. Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па - беларуску.
Прапануем Вам беларускія сайты, якія дапамогуць далучыць дзяцей да багацця роднай мовы, сфарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе.
"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў
"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў
http://www.veselka.by/?page_id=4543
Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ
Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.
Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.
http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei
.
Вось што гавораць пра сайт яго распрацоўшчыкi:
"Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але й не толькі. Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайта!"