"Інтэграцыя музычнага развіцця дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту"
20 лістапада 2015 года на базе ўстановы адукацыі прайшло раённае метадычнае аб'яднанне музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі. У час пасяджэння разглядалася пытанне "Інтэграцыя музычнага развіцця дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту". Увазе ўдзельнікаў метадычнага аб'яднання быў прапанаваны інтэгрыраваны занятак па адукацыйнай вобласці "Мастацтва" ("Музычная дзейнасць" і "Лепка") у другой малодшай групе.