75 год Гродзенскай вобласці
Напярэдадні святкавання 75-гадовага юбілею Гродзенскай вобласці ў установе адукацыі прайшоў шэраг мерапрыемстваў.
З выхаванцамі сярэдняй групы праведзена гутарка "Наша вобласць, наш раён". Масу эмоцый дзеці старшага ўзросту атрымалі падчас экскурсіі ў раённую дзіцячую бібліятэку. У час эксурсіі дзецям паведамілі аб адметных мясцінах нашай Зэльвеншчыны, аб архітэктурных помніках краю, аб мінулым і сучасным Гродзеншчыны.
Атрыманыя веды дзеці адлюстравалі ў малюнках. Па выніках якіх была арганізавана выстава.
Выхаванец старшай групы Шышко Мацвей прыняў удзел у раённым конкурсе дзіцячай творчасці "Зэльва будучага".